Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.10.2021

Библиотечные новости

30 верасня, у дзень 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Ніла Гілевіча, навучэнцы 7 «Б» класа сустрэліся ў школьнай бібліятэцы, каб ушанаваць памяць паэта. Сямікласнікіпазнаёміліся бліжэй з біяграфіяй і творчасцю апошняга Народнага паэта Беларусі, драматургам, літаратуразнаўцам, перакладчыкам, навукоўцам, кандыдатам філалагічных навук, прафесарам. Пасля агляду кніжнай выставы даведаліся, што Ніл Сямёнавіч Гілевіч пакінуў пасля сябе надзвычай багатую творчую спадчыну – зборнікі вершаў, п'есы, аповесці. Лірычныя вершы Ніла Гілевіча натхнілі беларускіх кампазітараў на стварэнне музычных твораў. Больш за 100 вершаў паэта пакладзены на музыку і выдадзены ў песенных зборніках. Сярод яркіх прыкладаў сумеснай творчасці Ніла Гілевіча і кампазітара Эдуарда Ханка – песня на твор «Вы шуміце бярозы», якая зачаравала свет і стала сапраўдным хітом. Вучнi паглядзелі фрагмент юбілейнага канцэрта ансамбля  «Сябры», якi праходзiў у  Крамлёўскім Палацы з'ездаў у Маскве ў 2005 годзе. У выкананні саліста –  заснавальніка ансамбля і яго нязменнага мастацкага кіраўніка, народнага артыста Рэспублікі Беларусь –  Анатоля Ярмоленкі.