Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Музейная комната

            Экскурсия      Экскурсія      Еxcursion       Еxcursion (презентация)

   Демонстрация "Бабулiна кухня" ⇒смотреть

   Демонстрация "Беларуская хатка" ⇒смотреть

  БУКЛЕТ 1,  БУКЛЕТ 2 , КАЛЕНДАРЬ

   Конкурс чытальнiкаў Лакiза АнтонГардзееў ГлебМiхайлаў Клiм

    У нашай установе адукацыі працуе музейны пакой «Беларуская хатка». Музейны пакой ствараўся з мэтай зацікавіць вучняў з гісторыяй роднага краю, выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, выклікаць цікавасць да набыцця гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і лінгвістычных ведаў.

   Экспанаты этнаграфічнай экспазіцыі пачала збiраць яшчэ дырэктар школы I.М. Кащэва з настаўнiкамi, вучнямi з 2007 года. Прадоўжылi збор старадаўніх рэчаў педагогі нашай установы  Т.Л. Ярмаловіч,  І.М. Коваль, І.М. Пакала, М.М. Каржук, С.М. Верамяюк, А.В. Сысоева і вучні А. Гайдук, Г. Андрасюк. Гэта былі розныя старадаўнія прадметы: збанкі для захоўвання прадуктаў, чыгункі для прыгатавання ежы; калаўрот, прас, розныя сельскагаспадарчыя прылады працы, посцілкі і рушнікі. Наш музейны пакой не меў бы такі выгляд, калі б не таленавітыя рукі Коваль І.М і Каржук М.М.:ім належыць ідэя афармлення этнаграфічнага пакоя.

   Музейны пакой пачаў сваю дзейнасць з 8 студзеня 2018 года. На базе музейнага пакоя працуе гурток “Юны этнограф”. Вучні займаюцца вывучэннем абрадаў і святаў беларусаў, знаёмяцца з беларускай этнаграфіяй і спрабуюць сябе ў ролі экскурсаводаў.

     

    У музейным пакоі 3 аддзелы: “Гліняны посуд”, “Ткацкія вырабы”, “Гаспадарчыя прылады”. Тут шмат цікавых рэчаў, некаторыя з іх датуюцца XIX стагоддзем.

    Аддзел “Ткацкія вырабы” прадстаўлены наступнымі экспанатамі: жаночае адзенне, посцілкі, ручнікі. Асаблівую павагу ў нашым музеі маюць ручнікі. Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком. Ткуць і расшываюць яго і сёння. Менавіта таму ў музеі ёсць ручнікі, якія ткаліся ў першай палове XX стагоддзя, а таксама такія, якія расшыты сёння.

    Аддзел “Гліняныя вырабы”прадстаўлены збанамі, гарлачамі –глінянымі шарападобнымі пасудзінамі для захоўвання малака і заварвання чаю.

    Апошні аддзел “Гаспадарчыя прылады” прадстаўлены наступнымі экспанатамі: серп, вілкі, лапата, кайла,лучковая піла, ступа і інш. . Тут жа знаходзяцца кашы і корабы.  

    Такім чынам, пабываўшы ў нашай хатцы, вы даведаецеся аб тым, як жылі людзі раней, чым яны займаліся.