27 лютага ў межах тыдня роднай мовы ў музейным пакоі прайшла тэматычная гадзіна, для кнігалюбаў і навучэнцаў трэціх класаў «Казкi маей краiны». Бібліятэкар Крупко Р.В. і педагогі Андрасюк Н.А., Дашкевіч В.У. разам з навучэнцамі, чыталі, расказвалі і ўспаміналі песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні, гумар і загадкі роднага краю. Удзельнікі спаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак, загадак і мясцовага фальклору. Даведаліся, колькі ў іх глыбокай мудрасці і святла душы таго, хто іх ствараў - душы народа.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Скарбы мовы, дзе чытачы маглі пазнаёміцца з гісторыяй развіцця беларускай мовы ад стараславянскай да сучаснай. На выставе «Казка побач з намі жыве» дзецям былі прапанаваны беларускія народныя і аўтарскія казкі.
