Дэлегацыя школы прыняла ўдзел у жалобным мітынгу на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вескі Драмлева. Селета споўнілася 80 гадоў са дня трагічнай падзеі. Традыцыйна напярэдадні жалобнай даты вучні і педагогі школы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла. Сення разам з удзельнікамі мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр вайны і ўсклалі кветкі да помніка.
