Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

30.12.19

На галоўнай ёлцы краіны

    Галоўная падзея акцыі “Нашы дзеці” — навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў сталіцы з удзелам Прэзідэнта краіны. На ім пабывала вучаніца шостага класа другой гарадской школы Лізавета Галавейка.

    Трэба адзначыць, што Ліза — пераможца розных спартыўных спаборніцтваў, акцый і алімпіяд: першынства Брэсцкай вобласці па спартыўным скалалазанні сярод навучэнцаў; рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў “Шкаліяда”; раённай алімпіяды па англійскай мове; акцыі “Збяры макулатуру — выратуй дрэва”. Шмат ўражанняў ад наведвання сталіцы і навагодняга свята, што ладзілася на галоўнай ёлцы краіны, засталося ў дзяўчыны. Запомнілася выступленне Аляксандра Рыгоравіча, у якім ён выказаў упэўненасць, што юныя беларусы стануць у будучым сумленнымі, добрымі і працалюбівымі людзьмі і зробяць для сваёй краіны нешта вельмі важнае і карыснае. Захапіла святочная казка пад назвай “Чароўная прафесія”. Ліза атрымала шмат падарункаў: і цукеркі, і мяккую цацку-мышку, і шкляныя ёлачныя ўпрыгажэнні ў выглядзе звяркоў, якія змяшчаліся ў драўлянай каробачцы з датай.

 (Са старонкі газеты «Сельская праўда»)