Яскрава і незвычайна прайшоў урок роднай мовы сення ў бібліятэцы для вучняў 4Б класа. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы на роднай мове, з дапамогай слоўніка з малюнкамі паўтаралі няпростыя ці незвычайныя словы. З выставкі кніг дзецям было прапанавана выбраць кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі для дзяцей. Мерапрыёмства скончылася праглядам мультфільма на беларускай мове нацыянальнай кінастудыі "Беларусфільм" "Як сінячок да сонца летаў". На памяць кожнае дзіця атрымала невялічкі падарунак - кніжную закладку.
