Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Кожны народ – гэта свая непаўторная культура, гісторыя, вобраз жыцця і, вядома ж, мова. Захаваць нашу родную мову – вельмі важная задача.

Гісторыя свята апавядае:17 лістапада 1999 года Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Першыя ўрачыстасці прайшлі ў 2000 годзе. Генеральная Асамблея ААН падтрымала ініцыятыву пра абвяшчэнне свята ў 2002 годзе ў Рэзалюцыі № Α/RES/56/262. Яна заклікала краін-удзельніц спрыяць захаванню і абароне моў народаў свету.

Традыцыіна у гэты дзень уладкоўваюцца асветніцкія лекцыі, канферэнцыі, семінары. Праходзяць акцыі па абароне дзяржаўнай мовы.  У адукацыйных установах праходзяць тэматычныя заняткі. Праводзяцца конкурсы сярод знаўцаў роднай мовы. У сродках масавай інфармацыі публікуюцца артыкулы пра дзейныя і знікальныя мовы.

У рамках тыдня роднай мовы наша школьная бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу «Мілагучнае, звонкае, роднае слова…», а таксама юбілейную выставу «Аж голас у веку наступным пачуецца…», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Стральцова.