Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.07.21

Рамантыку леса ля вогнішча ў “цік-току” не адчуеш…

         Як здорава прачнуцца не пад трэлі будзільніка, а пад спевы птушак, шапаценне дрэў і пяшчотны шэпат рачных хваляў! У старшакласнікаў Сярэдняй школы №2 г.Жабінкі была цудоўная магчымасць менавіта так сустракаць дзевяць світанкаў свайго юнацкага жыцця ў палатачным турыстычым аздараўленчым лагеры на беразе Мухаўца.

         – Жыццё ў лесе – сапраўдная казка! – дзеліцца ўражаннямі 12-гадовая Маша Кобак з “Юнага турыста”. – Нават не думала, наколькі цікава і пазнаваўча можа быць у звычайным сасновым бары… Мы рабілі тут тое, што аніяк не зробіш дома – збіралі хварасціны для вогнішча, падтрымлівалі агонь, самі рыхтавалі ежу ў кацялку, умываліся вадой прама з Мухаўца! Некаторыя хлопцы менавіта ў лагеры навучыліся ставіць палатку, вязаць трывалыя вузлы і акуратна складваць дровы, а дзяўчаты – абіраць бульбу для супа, рабіць смачныя саты з гародніны. І, самае дзіўнае, мы маглі абыходзіцца без мабільных тэлефонаў, таму што без іх хапала цікавых спраў!

       Сапраўды, у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Юны турыст” кожны дзень быў насычаны новымі мерапрыемствамі. Напрыклад, пабывалі хлопчыкі і дзяўчынкі на гідравузле Залуззе, адпачылі на тэрыторыі санаторыяў “Буг” і “Надзея”; наведалі перасоўную экспазіцыю “Жыць, каб памятаваць” Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; далучыліся да інтэрнет-чэленджу “Народная зарадка”, пабывалі на сядзібе Шадрыных у в.Залуззе, дзе пабачылі самую незвычайную выставу даўляных фігур. Таксама дзеці паўдзельнічалі ў экалагічнай акцыі “Чысты лес” (сабралі бытавое смецце ва ўрочышы Залуззе), а на світанку 22 чэрвеня запалілі “Свячу памяці”, прысвечаную 80-годдю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і ўшанавалі хвілінай маўчання усіх, хто загінуў, абараняючы радзіму ад “карычневай чумы”. Выхаванцы многа часу праводзілі на чыстым паветры – займаліся воркаўтам, праходзілі ландшафтатэрапію, гулялі ў валейбол, удасканальваліся ў турыстычных эстафетах, хадзілі ў экскурсіі, а на шляху ласаваліся спелай землянікай і многае іншае.

– Палатачны лагер – цудоўная магчымасць адчуць сябе дарослым і самастойным, – лічыць настаўнік фізкультуры другой гарадской школы, дырэктар лагера Валерый Кабаш. – Тут пад іншым позіркам падлеткі бачаць і стараюцца вырашаць тыя ж бытавыя праблемы – ад прыгатавання, скажам, чаю і супа да мыцця шкарпэтак. Галоўная карысць такога “ляснога” адпачынку – навыкі самаабслугоўвання, чаго сучасным падлеткам вельмі не хапае, бо кожную свабодную хвіліну яны праводзяць у сеціве і пра існаванне простых ісцін, звыклых пакаленню іх бацькоў, проста не здагадваюцца. Многія дзеянні не толькі развлекают, але абучаюць і выхоўваюць – уменне раскласці вогнішча, загатовіць дровы, паставіць палатку і зварыць кашу ў кацялку ім, упэўнены, спатрэбіцца ў жыцці. Дый рамантыка гутарак, песен пад гітару ля кастра падлеткам вельмі-вельмі патрэбна. Такія жывыя эмоцыі падчас зносін ніякі “цік-ток” і “інстаграм” не перадасць.

Са старонкі “Настаўніцкай газеты”