Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.10.18

Тыдзень беларускай мовы

ВІКТАРЫНА «МОЎНЫЯ СКАРБЫ РОДНАГА КРАЮ»

3 8 па 13 кастрычніка у нашай школе праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Да гэтага свята вучні рыхтавалісь загаддзя: афармлялі каляровыя газеты «Родная мова, цудоўная мова» з вершамі, прыказкамі, рэбусамі.

У 6 «Б» класе настаўніца Медзвядзюк І.Ц. правяла віктарыну «Моўныя скарбы роднага краю». Клас падзяліўся на дзве каманды, дзеці адгадвалі загадкі, казкі, вымаўлялі хуткамоўкі. Мерапрыемства прайшло ў вясёлым настроі.

Настаўніца беларускай мовы и лiтаратуры Каржук М.М. арганізавала экскурсію ў музейны пакой “Сялянская хата” для 4 “Б” класа. Асноўная мэта – пазнаёміць вучняў з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце.

Каржук М.Мразам з вучнмі 10 кл. арганізавала выставу сценгазет, плакатаў, якія былі прысвечаны тэме “Родная мова-пявучая мова”.Удзельнікамі сталі вучні 1-11 класаў.